Сёння – Раство Хрыстова (каталіцкае)

Святы час Нараджэння Хрыстовага злучае нашыя думкі і сэрцы, аб’ядноўвае нас моцаю любові Бога да чалавека і чалавека да Бога, напаўняе радаснай удзячнасцю, якую прыносім Айцу за Яго неабсяжную міласць да людзей, якую аб’явіў у сваім Сыне.

Ад усяго сэрца ў новым 2022 годзе жадаю вам перад усім Божай Міласэрнасці, гэта значыць бязмежнай Божай Дабрыні, Якой так моцна патрабуе сённяшні хворы свет. Няхай Яна паселіцца ў вашых сэрцах, як пасялілася ў сэрцы Багародзіцы, менавіта з Ёй мы заўсёды распачынаем кожны год.

А словы манахіні Маці Тэрэзы Калькутскай, якая не толькі гаварыла аб Божай Міласэрнасці, але і жыла Божай Міласэрнасцю, няхай будуць у гэтым надыходзячым годзе для ўсіх нас суцяшэннем і пэўнымі парадамі ў цяжкія хвіліны нашага жыцця:

­ людзі бываюць неразумнымі, нелагічнымі і эгаістычнымі – усё адно даруйце ім;

­ калі вы здабылі ціхамірнае шчасце, то вам будуць зайздросціць – усё адно будзьце шчаслівымі;

­ калі вы зрабілі дабро, а людзі абвінавацілі вас у таемных асабістых намерах – усё адно чыніце дабро;

­ тое, што вы будавалі гадамі, можа быць разбурана ўмомант – усё адно працягвайце будаваць;

­ калі вы дасягнулі поспеху, то ў вас можа з’явіцца мноства фальшывых сяброў і сапраўдных ворагаў – усё адно дасягайце поспеху;

­ дабро, якое вы зрабілі сёння, людзі забудуць заўтра. Усё адно рабіце дабро;

­ калі вы сумленныя і шчырыя, людзі будуць вас падман­ваць. Усё адно будзьце сумленнымі і шчырымі;

­ дзяліцеся з людзьмі самым лепшым, што маеце, і ім гэтага ніколі не будзе дастаткова – усё адно працягвайце дзяліцца з імі самым лепшым.

У рэшце рэшт вы пераканаецеся, што ўсё гэта было паміж Богам і вамі, і гэтага ніколі не было паміж вамі і імі.

З малітвай за ўсіх вас і за нашу Баць­каўшчыну – Беларусь.

кс. Павел Адамовіч,

настаяцель і душпастыр каталіцкіх

парафій у гонар Найсвяцейшай

Панны Марыі ў г. Крычаве,

 г. Мсціслаўлі і г. Чэрыкаве.