Умілаваныя ў Хрысце, Браты і Сёстры! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!

 Хрыстовая Пасха – гэта цудоўная нагода і запрашэнне для кожнага з нас яшчэ больш усвядоміць незямную глыбіню і прыгажосць хрысціянскай веры, дадзенай нам ад Бога. 

Перажыванне Таямніцы Уваскрасення – гэта святкаванне перамогі Дабра над злом і Жыц­ця над смерцю. Гэтае Дабро і Жыццё мае Сваё Чалавечае Аблічча. Гэта Езус – Сын Божы і Сын Чалавечы, Уваскрослы і Непераможны.

Перажываючы радасць велікодных святаў, жадаю вам, каб пасланне надзеі, якое Уваскрослы Збаўца нясе ўсяму чалавецтву, апраменьвала кожны дзень жыцця святлом Божай праўды.

Няхай Хрыстос напоўніць вашы сэрцы даверам, умацуе ў іх веру і любоў, адорыць моцай і адвагай, прабачэннем і прымірэннем, еднасцю і супакоем. Няхай Божая ласка вядзе кожнага з вас шляхамі штодзённасці да хвалы будучага ўваскрасення. Няхай святкаван­не Пасхі прынясе ў кож­ны дом і ў кожнае сэрца Божае бласлаўленне і радасць жыцця.

Са святам Вялікадня! Аллелюя!

 

 З найлепшымі святочнымі пажаданнямі і з малітвай за вас

кс. Павел Адамовіч,настаяцель рымска-каталіцкіх парафійу гонар Найсвяцейшай Панны Марыі

ў г. Крычаве,г. Мсціслаўлі і г. Чэрыкаве.

 

 

 

 

Фото из открытых источников, носит иллюстративный характер