Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў, адзначае кіраўніцтва раёна.
Паважаныя крычаўляне!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з Днём беларускага пісьменства!
Штогод Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў першую нядзелю верасня. У аснову яго канцэпцыі пакладзена ідэя прапаганды здабытку айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі.
Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў.
Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – тры галіны, якія фармуюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. У гэты дзень мы аддаем даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.
Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці і перашкоды, з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны.
Шчыра жадаем ўсім здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і поспехаў!