21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова — гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця. Яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў. Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала ўжо традыцыйным мерапрыемствам у 8 школе Крычава. У навуковай установе правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных мове, якую мы завём матчынай.
Дзень пачаўся з размовы пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пра неабходнасць захоўваць беларускую мову.
— Нашы вучні сёння гавораць пра тое, што сярод мноства моў ёсць, а адна асаблівая — родная, беларуская мова, — адзначыла дырэктар школы Галина Панцялеева.
Разглядаючы экспазіцыю «Старажытныя беларускія рэчы» вучні 5-6 класаў пазнаёміліся з малаўжывальнымі словамі
Школьнікі розных узростаў прынялі ўдзел у конкурсе «Чытаем на роднай мове». У час якога натхнёна, з душой чыталіся на памяць любімыя вершы беларускіх паэтаў, урыўкі з мастацкай прозы.
Удзельнічаючы ў акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску» малодшыя школьнікі перакладалі рускія словы на беларускую мову. Такім чынам яны ўзбагачалі свой слоўнікавы запас, набывалі карысныя навыкі зносін на роднай мове.
Дзеці гулялі ў гульню «Веру — не веру», падчас якой знаёміліся з нацыянальнымі стравамі беларусаў. Вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Беларуская скарбонка», якая складалася з пытанняў па розных раздзелах мовы. Яны змагаліся за права быць лепшым знаўцам мовы і паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі роднага слова.
Напрыканцы кожны вучань з задавальненнем напісаў сваё любімае беларускае слова. Самым галоўным было тое, што вучні адзначылі: наша родная мова — цікавая, што мы, беларусы, павінны ведаць яе, вывучаць і спазнаваць штосьці яшчэ невядомае.
— Гэты дзень яшчэ раз нагадвае нам, што родная мова — гэта наша духоўная спадчына, якую трэба берагчы і шанаваць, — падкрэсліла Галіна Алегаўна.









